Марына Сільвестровіч з Маладзечна прапанавала надзвычай пяшчотныя здымкі.
І дадала прыгожыя словы:
– Любіць – гэта не значыць глядзець адзін на аднаго, любіць – значыць разам глядзець у адным накірунку.
Шукала цябе я ўсё сваё жыццё…
Была складаная, віхурная дарога.
Каханне разарвала павуццё
І адышла пакутная трывога.
Так, стаў ты жыццёвым маяком –
Найдаражэйшым на Цэлым Белым Свеце.
Нас павязала моцным вузялком –
Вузлом кахання на Зямлі-планеце.