Алена Пішчака даслала здымкі з дзеткамі.

– Я мама дваіх дзетак Машулькі і Мікіткі, нашых жаданых, любімых дзетак, – піша ўдзельніца акцыі. – Дзякуючы ім я зноў пражываю дзяцінства. Мы шмат малюем, лепіп, гуляем, весела разам святкуем усе святы. Мікітка вельмі любіць сваю сястрычку, а я люблю назіраць за імі. Хочацца, каб мае дзеткі выраслі добрымі людзьмі, умелі радавацца чужому шчасцю і заўсёды змаглі прыйсці на дапамогу. А мы іх гэтаму навучым і дапаможым. Стараемся не губляць ніводнага дня!