Уладальнік ювелірнага магазіна ў тэхаскім горадзе Лабок арганізаваў незвычайную акцыю: пакупнікам заручальных пярсцёнкаў ён дорыць сертыфікат на зброю, паведамляе мясцовы тэлеканал KXAN.

Як адзначыў уладальнік ювелірнага магазіна Джо Такер у рэпартажы: “Хто не хоча купіць драбавік альбо вінтоўку і адначасова знайсці каханне ўсяго жыцця?”

Таксама прадавец дадаў, што сельская гаспадарка, паляванне і асабістае жыццё – усё цесна пераплятаецца і натуральна для Тэхаса.

Гэты факт падштурхнуў Такера тры гады таму супрацоўнічаць з уладальнікам магазінам зброі. Незвычайная акцыя праходзіць з 27 па 29 кастрычніка. Пакупнік заручальнага пярсцёнка цаной ад 2000 долараў атрымае сертыфікат на драбавік, карабін альбо балтавую зброю.

У Тэхасе ад 1 студзеня дазволена насіць зброю ў грамадскіх месцах. Права на свабоднае нашэнне зброі грамадзянам ЗША гарантуе другая папраўка да Канстытуцыі.

Паводле tut.by.