Выстава працуе ў Мінску да 31 кастрычніка.

Прыродазнаўчанавуковыя вынаходніцтвы з Германіі, якія ўразілі свет. Выстава гістарычных адкрыццяў і будучых інавацый.

Камп’ютар, тэлефон, тэлевізар, рэнтгенаўскія промні ці аўтамабіль – гэтыя наватарскія нямецкія вынаходніцтвы трывала ўвайшлі ў побыт людзей усёй планеты.

Выставу плакатаў дапаўняе інтэрактыўны сайт з гульнямі, фільмамі і матэрыяламі для заняткаў па нямецкай мове, а таксама інфармацыя пра вучобу і навуковыя даследаванні ў Германіі.

Выстава праходзіць у Мінску ў інстытуце імя Гётэ на чацвертым паверсе. Адрас: вуліца Веры Харужай, 25/3.

Тыдні Германіі

Выстава праходзіць у межах тыдняў Германіі, якія сталі добрай традыцыяй за апошнія 10 год. Падчас іх любы ахвотны можа пазнаёміцца з культурай, мовай і грамадствам Германіі.

Сёлета праграма адрознівалася разнастайнасцю. Сярод мерапрыемстваў – кінапаказы, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, паэтычны слэм, літаратурны калаж, аўтарскія чытанні, выставы, майстар-класы. Для кожнага было нешта на яго густ.

Былі і такія мерапрыемствы, як інтэрактыўная выстава “Экамысленне – вучымся ў прыроды”, гульні па краіназнаўстве, паказ нямецкага кіно, квэст для дзяцей.

На выставе “Экамысленне – вучымся ў прыроды” творча падышлі да актуальных пытанняў. Вада, агонь, зямля і паветра – без іх не было б жыцця. Людзі разумеюць гэта і выкарыстоўваюць для сваіх патрэб. Менавіта выкарыстанне чалавекам гэтых чатырох стыхій  знаходзіцца ў вытоках прагрэсу. Але дзе ж мяжа развіцця? Пасля таго, як у шматлікіх рэгіёнах быў згублены і часткова беззваротна страчаны прыродны баланс, надышоў час для пераасэнсавання. Мэтай выставы было жаданне абудзіць цікавасць у маладых людзей да экалагічнай тэматыкі. Кожнай з гэтых стыхій – вада, агонь, зямля і паветра – прысвячалі асобны тэматычны раздзел.

Выстава дала магчымасць асэнсаваць мінулае, паказвала сучаснасць і кідала позірк у будучыню. Інавацыйныя тэхналогіі пацвярджаюць, што прагрэс і ахова навакольнага асяроддзя не супярэчаць адзін аднаму.

Літаратурны калаж “Нянавісць – гэта недахоп фантазіі” адкрыў іншы бок культуры. Людзі мастацтва Аліса Герц-Зомер, Георг Кафка, ­Паўль Арон Зандфорт, Леа Штраус, Віктар Ульман і Ільза Вебер, якія былі вязнямі канц­лагера Тэрэзіенштадт – Тэрэзінскага гета, знайшлі свой спосаб супрацьстаяць пагардзе да людзей і нянавісці, якую Грэм Грын надзвычай дакладна ахарактарызаваў як „недахоп фантазіі“.

Сваім мастацтвам яны аспрэчвалі заявы нацыстаў, што яўрэі – недачалавекі і таму няздольныя ствараць культуру. І якраз іх тэксты могуць стаць для нас крыніцай сілы і мужнасці, патрэбныя, каб спыніць спіраль нянавісці і гвалту.

Тыдні Германіі ладзіць Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія разам з германскімі пасярэднікамі і арганізацыямі ў галіне культуры ў Беларусі ў супрацы з беларускімі партнёрамі.

Паводле паведамлення Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Пасольства ФРГ у Беларусі. УНП 101166185.