Кожны год творцы з Вілейкі ўдзельнічаюць у справаздачным канцэрце клуба самадзейных паэтаў і кампазітараў “Жывіца”.
16 кастрычніка ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў арганізавалі справаздачны канцэрт творчага клуба Міншчыны “Жывіца”. Сярод сяброў клуба ёсць творцы з Вілейшчыны.
Аўтарскія песні гледачам прапанавалі студыя аўтарскай песні “Імпэт” пад кіраўніцтвам Галіны Кутас з Ільі і вілейскі калектыў “Элегія”. Паэт і бард Уладзімір Цанунін сольна спяваў уласныя песні пад гітару.
Бажэна Мацюк і Віктар Кажура чыталі новыя вершы.
Пра гэта расказала кіраўнік клуба “Жывіца” Ірына Карнавухава.