23-гадовага жыхара Мінска абвінавачваюць у распаўсюджванні наркотыкаў на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Малады чалавек працаваў так званым “мінёрам” на адзін з інтэрнэт-магазінаў. Ён забіраў псіхатропы ў Мінску, фасаваў іх на дробныя партыі. Пасля на арандаваным аўтамабілі развозіў “тавар” па гарадах Мінскай вобласці.

Усяго знайшлі каля 40 тайнікоў з закладкамі наркотыкаў. Былі яны і ў Маладзечне.

Малады чалавек знаходзіцца пад вартай.

Пра гэта паведамляюць на афіцыйным сайце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.