У апошні дзень першай чвэрці “Рэгіянальная газета” падвяла вынікі конкурса “Дзясятачка”.
Роўна ў 15.00 у рэдакцыі сабраліся тыя, хто нарэшце вырашыў лёс планшэта.
Нашы ўжо добрыя сябры – сям’я Градзюшка ў складзе мамы Алены і двух дочак Ганны і Машы. А таксама і паэт, літаратар з Вілейкі Уладзімір Цанунін.
У шостым, апошнім туры розыгрышу перамог дзесяцікласнік з Вілейскага інтэрната Аляксандр Ганаровіч.
Але галоўная інтрыга конкурсу была наперадзе.
Пакуль усе маральна рыхтаваліся да таго, як імя пераможцы будзе агучанае, мы падвялі вынікі інтэрнэт-галасавання.
Самым актыўным класам аказаўся 5 “В” клас “Гімназіі-каледжа мастацтваў”.
Ён і пойдзе ў піцэрыю.
І нарэшце самае галоўнае.
За права валодання планшэтам змагаліся 237 удзельнікаў конкурса “Дзясятачка”.
Але ўдача з лёгкай рукі Уладзіміра Цануніна ўсміхнулася вучаніцы 8 “А” класа “Сярэдняй школы № 5” горада Маладзечна Юлія Дземідовіч.
Адзінае, што змагла сказаць шчаслівая Юля, калі мы ёй патэлефанавалі, гэта:
– Сур’ёзна?
Планшэт мы абавязкова ўручым у самым хуткім часе.
А ў рэдакцыі засталася яшчэ адна місія: даведацца, які ўдзельнік быў самым актыўны цягам усіх шасці тыдняў, што доўжыўся конкурс, а таксама, які настаўнік падпісаў найбольшую колькасць бланкаў.
Сачыце за навінамі.