Ноччу з 29 на 30 кастрычніка амаль усе суседзі Беларусі перайшлі на зімовы час. У нашай краіне некалькі год таму адмовіліся ад пераводу стрэлак.

Розніца ў часе паміж Беларуссю і Літвой, Латвіяй, Украінай – 1 гадзіна. З Польшчай – 2 гадзіны. А з Масквой мы цяпер жывём па аднолькавым часе.

Беларусь ад 1992 года пераводзіла стрэлкі 2 разы на год: восенню і вясной. Расія ад 2011 года перайшла на адзіны час. Беларусь паўтарыла гэты досвед.

У снежні 2014 года Расія вярнула “зімовы” час. А Беларусь – не.