Сіноптык прагназуе, што “на большай частцы тэрыторыі ляжа няўстойлівае снежнае покрыва”.
У аўторак ноччу ў асобных раёнах кароткачасовы снег. Днём пераважна па заходняй палове мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца.
У сераду чакаюцца працяглыя ападкі: мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с, ноччу і раніцай слабы галалёд.
У чацвер у многіх раёнах дождж і мокры снег. У асобных раёнах слабы галалёд, ноччу і раніцай туман.
У пятніцу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца.
Паводле слоў Рабава, у суботу з ростам атмасфернага ціску надвор’е крыху палепшыцца: ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па заходняй палове краіны кароткачасовыя ападкі: мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Аднак у нядзелю ўладу над надвор’ем возьме чарговы цыклон, які будзе ісці з паўднёвага захаду Еўропы і прынясе на большую частку краіны мокры снег, дождж.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
1 лістапада |
ад -1 да +4, па паўднёвым захадзе да +6 |
ад 0 да -6 |
2 лістапада |
ад 0 да +7, па паўднёвым захадзе ў асобных раёнах да +9 |
ад -4 да +3, па паўднёвым захадзе да +6 |
3 лістапада |
тэмпература на працягу сутак ад +1 да +5 |
|
4 лістапада |
ад -2 да +4 |
ад +4 да +2 |
5 лістапада |
ад +2 да +5 |
ад 0 да -7 |
6 лістапада |
ад -2 да +5 |
ад -3 да +3, па паўночным усходзе да -6 |
Паводле “Нашай Нівы”.