У конкурсе “Не губляй ніводнага дня…” чытачоў “Рэгіянальнай газеты” найбольш кранулі вясельныя фотаздымкі маладзечанкі Марыны Сільвястровіч. За яе прагаласавалі 2 802 чалавекі.

Жанчына атрымоўвае прыз глядацкіх сімпатый і падарунак – смартфон.

Фота забяспечана Марынай Сільвястровіч.

Фота забяспечана Марынай Сільвястровіч.

Пераможцу галоўнага прыза, чыё фота мы размесцім на фірменным календары “Рэгіянальнай газеты”, абярэ рэдакцыя. Яго мы таксама ўзнагародзім смартфонам.

Чыё фота будзе на календары, хто атрымае яшчэ адзін смартфон, чытайце ў свежым нумары “Рэгіянальнай газеты”.

Другое месца, паводле галасавання, – у Станіслава Багдзевіча, за яго аддалі свае галасы 2 465 чалавек.

Фота Станіслава Багдзевіча.

Фота Станіслава Багдзевіча.

Трэцяе месца – у Настассі Красічэнкі. За яе прагаласавалі 1 043 чалавекі.

Фота Настассі Красічэнкі.

Фота Настассі Красічэнкі.

Усяго ў галасаванні паўдзельнічалі 9 686 чалавек. У конкурсе было 53 удзельнікі.

Наперадзе вас чакае яшчэ многа прыемных сюрпрызаў і конкурсаў ад “Рэгіянальнай газеты”.