Пра надвор’е на бліжэйшыя дні распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.

Ноччу, раніцай і днём 2 лістапада чакаюцца моцныя ападкі – снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Раніцай і днём па ўсходзе ў асобных раёнах узмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература ноччу 0-6°С.

3 лістапада, у чацвер, у многіх раёнах ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах слабы галалёд, ноччу і раніцай туман. Тэмпература паветра на працягу сутак -1 – +5°С.

У пятніцу, 4 лістапада, у многіх раёнах Беларусі невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 – -5°С, максімальная днём -2 – +5°С.