Выхаванца маладзечанскай футбольнай школы Уладзіслава Фядотава выклікалі на таварыскі матч супраць каманды з Украіны ў складзе моладзевай зборнай Беларусі па футболе.
Як паведамляе сайт Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, трэнерскі штаб “маладзёжкі” выклікаў 20 футбалістаў, якія згуляюць таварыскі матч супраць аднагодкаў з Украіны 11 лістапада ў 18.30.
Збор будзе праходзіць з 7 па 11 лістапада, трэніравацца каманда будзе на комплексе футбольных палёў Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, а таксама футбольнага клуба “Мінск”.
Акрамя Уладзіслава, у моладзевую зборную запрасілі яшчэ двух гульцоў з футбольнага клуба “Смаргоні – Максіма Яблонскага і Аляксея Тараканава.