У ноч на 2 лістапада ў Маладзечне выпаў першы снег.
– Зіма – гэта самае лепшае, што можа быць, – сказаў хлопчык Леў, што ляпіў снегавіка.
– Як паглядзець, – магчыма адкажуць дарослыя, якія асцярожна пераступаюць велічэзныя лужыны, што засталіся пасля таго, як снег пачаў раставаць.
– А гэта ж яшчэ не зіма, – сцвярджаюць сіноптыкі.
І пра іх прагнозы на гэту зіму можна будзе прачытаць у пятнічным нумары “Рэгіянальнай газеты”.
– А мы дзяжурым кругласутачна, – адкажуць дарожныя службы, – якія толькі за адну сённяшнюю ноч праехалі 147 кіламетраў дарог па-за горадам.