Трэба адзначыць, што хлопчыкаў заўсёды нараджаецца больш, чым дзяўчынак (у 2015 годзе з’явілася на свет 61,3 тысяч хлопчыкаў і 57,7 тысяч дзяўчат). Як вынік, на 1 000 народжаных хлопчыкаў прыпадала ўсяго 939 дзяўчат. Па меры сталення дыспрапорцыя паміж паламі выраўноўваецца, і ва ўзросце 30-33 гадоў суадносіны жанчын і мужчын становяцца прыкладна аднолькавымі, а потым пачынаюць складвацца на карысць жаночага насельніцтва. У пажылым узросце назіраецца найбольшая дыспрапорцыя. Так, да 65 гадоў мужчын становіцца ў паўтара раза менш, чым жанчын, а да 74 гадоў – больш чым у два разы.

Сярэдні ўзрост мужчын у Беларусі – 37,3 года. Прычым у гарадах мужчынскае насельніцтва значна маладзейшае, чым у сельскай мясцовасці (сярэдні ўзрост гараджан – 36,2 года, вяскоўцаў – 40,9 года). У агульнай колькасці мужчын 65,3% знаходзяцца ў працаздольным узросце, 15,6% – старэйшыя за працаздольны ўзрост, 19,1% – маладзейшыя за працаздольны.

Дзякуючы рэалізацыі дзяржаўных сацыяльных праграм і палітыцы ў галіне аховы здароўя павялічваецца чаканая працягласць жыцця як сярод жанчын, так і сярод мужчын. У 2015 годзе гэты паказчык у мужчын склаў 68,6 года, у жанчын – 78,9 года. З 2005 года разрыў у чаканай працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі скараціўся з 12,2 да 10,3 года.

Летась узялі шлюб 82 тысяч мужчын, з іх упершыню стварылі сям’і 59,5 тысяч. Мужчыны аддаюць перавагу ствараць сем’і ва ўзросце 25-29 гадоў (кожны трэці мужчына, які ўзяў шлюб) і 20-24 гадоў (кожны чацвёрты). У мінулым годзе з агульнай колькасці жаніхоў 1 263 беларусы выбралі нявесту з Расіі, 711 – з Украіны, 33 – з Літвы, 20 – з Латвіі, 12 – з Ізраіля.

Сусветны дзень мужчын адзначаецца ў першую суботу лістапада з 2000 года. Гэта свята – нагода прыцягнуць увагу грамадскасці да важнасці захавання здароўя мужчын, а таксама да гендарнай роўнасці пры вызначэнні важнасці ролі мужчын у сям’і і выхаванні дзяцей.

“Наша Ніва” паводле БелТа.