Сярод рэгіёнаў краіны лідарам па колькасці доўгажыхароў традыцыйна з’яўляецца Гродзенская вобласць: тут на 1 кастрычніка бягучага года было 89 чалавек старэйшых за 100 гадоў.

На другім месцы – Віцебская вобласць. Тут 70 доўгажыхароў, на трэцім – Мінская вобласць (68).

Трэба адзначыць, што жанчыны пераважаюць сярод айчынных доўгажыхароў у шэсць разоў: свой 100-гадовы юбілей ужо адзначылі 399 жанчын і 65 мужчын.

Паводле дадзеынх Мінпрацы і сацабароны, на 1 кастрычніка гэтага года ў рэспубліцы налічвалася пяць беларусаў ва ўзросце 110 гадоў і старэйшых, з іх два чалавекі, якія пражываюць у Гродзенскай і Мінскай абласцях, знаходзяцца ва ўзроставай катэгорыі 115 гадоў і старэйшыя.

Згодна з агульнапрынятай у геранталогіі класіфікацыі, да пажылых належаць людзі ва ўзросце з 60 да 75 гадоў, да людзей старэчага ўзросту – старэйшыя за 75 гадоў, да доўгажыхароў – пасля спаўнення 90 гадоў.

Паводле міжнародных крытэрыяў насельніцтва краіны лічыцца старым, калі ўдзельная вага жыхароў ва ўзросце 65 гадоў і старэйшыя перавышае 7 працэнтаў. Цяпер кожны сёмы беларус, а гэта, 14,4 знаходзіцца ў гэтай узроставай катэгорыі.