Па выніках інтэрнэт-галасавання конкурсу “Дзясятачка” самым актыўным класам аказаўся 5 “В” гімназіі-каледжа мастацтваў у Маладзечне. Дзеці разам з настаўніцай атрымалі запрашэнне ў піцэрыю “Пінгвін”, што ў Маладзечне па Францішка Скарыны, 10-а.

Робячы такі вялікі заказ, мы меркавалі, што піц з вяндлінай давядзецца чакаць як мінімум паўгадзіны. Аднак наколькі былі здзіўленыя, калі літаральна праз пяць хвілін духмяная страва пачала з’яўляцца на стале. На тое, каб прыгатаваць 25 піц пайшло недзе хвілін 20. Такой хуткасці мы не чакалі.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Пакуль мы выпрабоўвалі хуткасць прыгатавання піц у “Пінгвіне”, многія дзеці стараліся выпрабаваць хуткасць вай-фая. Ён, дарэчы, каштуе 1 рубель 50 капеек за гадзіну.

Як толькі піца з’явілася на сталах, з розных куткоў піцэрыі мы чулі: “Ах, які салодкі пах”, “Ой, я таксама хачу”, “Мая любімая”. А многія нават падзяліліся тым, што елі б піцу штодзень, аднак у мам не хапае на гэта часу. Мяркуючы па ўсім, падарунак сапраўды прыйшоўся даспадобы пераможцам.

За галасаваннем сачылі штодзень

Пакуль клас частаваўся піцай і дзяліўся сваімі ўражаннямі, мы пагаварылі з удзельніцай конкурсу “Дзясятачка” Юліяй Канановіч, якая даслала шчаслівы бланк, што і ўдзельнічаў у намінацыі за самы актыўны клас.

Юлія Канановіч даслала бланк са станоўчай адзнакай. Фота Наталлі Тур.

Юлія Канановіч даслала бланк са станоўчай адзнакай. Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

– Пра конкурс мне расказала мама, – дзеліцца дзяўчынка. – Яна чытае газету і ў інтэрнэце, таксама штотыдзень набываем яе. Там даведалася пра ўмовы. Расказала, што за добрыя ацэнкі можна атрымаць планшэт альбо схадзіць у піцэрыю. Я і так добра вучуся, таму ўдзельнічаць было не цяжка.

Як толькі на сайце “Рэгіянальнай газеты” з’явілася галасаванне за самы актыўны клас, дзяўчынка расказала сваім сябрам, аднакласнікам, сваякам. Так колькасць галасоў увесь час расла.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

 Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

– Мама вельмі хвалявалася, ці атрымаецца перамагчы, – дзеліцца пяцікласніца. – Таму кожны дзень заходзіла ў інтэрнэт, сачыла за вынікамі. Як толькі даведаліся, што наш клас самы актыўны, ажно скакала ад радасці.

Юлія вучыцца выдатна, таму з намі яна падзялілася сакрэтам поспеху, з яго мы вывелі наступную формулу.

Рабіць дамашняе заданне + вучыць правілы + слухаць настаўніцу = вучыцца выдатна.

Акрамя таго, што дзяўчынка добра вучыцца, яна актыўна займаецца ў тэатральнай студыі. Напярэдадні Новага года разам з іншымі тэатраламі яна выступіць у сцэнцы пра Японію.

Юлія ўжо вызначылася з будучай прафесіяй – будзе актрысай. Калі яе планы не памяняюцца, “Рэгіянальная газета” будзе першай, хто ўзяў інтэрв’ю ва ўзыходнай зоркі.

Напрыканцы мы пагулялі ў асацыяцыі з дзецьмі. Мы папрасілі расказаць, якімі б словамі яны апісалі піцу ў “Пінгвіне”. І пачулі: “духмяная, апупенная, аналагічная дамашняй, фантастычная, гарачая, прыдатная да яды, растае ў роце”.