Цэнтр будзе арыентаваны на адзінокіх састарэлых людзей і інвалідаў. Калі ж у тых, хто будзе жыць у цэнтры ёсць працаздольныя дзеці, ім давядзецца заплаціць за знаходжанне ў аддзяленні.

Маладзечанскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва плануе, што аддзяленне адкрыецца ў тэрмін, 1 снежня, але залежыць гэта будзе ад таго, ці паспее цэнтр сабраць грошы на мэблю.

Таму цэнтр аб’яўляе аб пошуку спонсараў, якія гатовыя дапамагчы сабраць грошы на мэблю для аддзялення кругласутачнага знаходжання адзінокіх пажылых людзей і адзінокіх інвалідаў.

Адкрыты дабрачынны рахунак: р/р 3135440930021 у РКЦ № 32 у г. Маладзечна філіяла Мінскага абласнога ўпраўлення “Белаграпрамбанк”, код 942, УНП 690295922.