– Нягледзячы на тое, што гэта невялікі працэнт ад агульнай колькасці разводаў, – заўважае намеснік кіраўніка суда Маладзечанскага раёна Дзмітры Сіняўскі. – Але суд паспрыяў таму, каб сям’я не распалася.

Пры першапачатковай падачы заявы мужу і жонцы даецца тры месяцы на тое, каб памірыцца. Аднак, калі на пасяджэнні бачна, што пара можа прыйсці да паразумення, суддзя дасць дадатковы тэрмін у шэсць месяцаў. У большасці выпадкаў, гэта спрыяе таму, каб сям’я памірылася.

– Суд не скасоўвае шлюбы паміж мужам і жонкай, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, і калі ў мужа ці жонкі няма згоды на скасаванне шлюбу альбо ёсць прэтэнзіі на маёмасць, – адзначае Дзмітры Сіняўскі.

Асноўнымі прычынамі, па якіх суд можа не скасаваць шлюб: адсутнасць пісьмовай згоды на скасаванне шлюбу аднаго з бакоў, ёсць сумеснае дзіця да трох гадоў альбо жонка цяжарная.

Асноўнымі прычынамі разводу называюць бытавыя праблемы, канфлікты ў сям’і.

– Апошнюю прычыну часта ўказваюць жанчыны, – расказвае намеснік кіраўніка суда. – Калі пачынаем пытацца, то расказваюць, што муж не ўдзяляе належнай увагі, некаторыя мужчыны прыкладаюць руку. Часта канфлікты ўзнікаюць, калі ў сям’і нараджаецца дзіця, не хапае грошай, увага жанчыны пераключаецца на немаўля, пачынаюцца спрэчкі.

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, што асноўная прычына разводаў – здрада, гэта не так.

– У большасці выпадкаў людзі называюць агульную фармуліроўку “страцілі каханне” і не называюць сапраўдных прычын, – адзначае Дзмітры Сіняўскі. –  Аднак, калі пачынаем пытацца падчас судовага пасяджэння, то з некаторых выказванняў можна зразумець, што падставай для разводу стала менавіта здрада.

Як адзначыў намеснік кіраўніка суда, большасць разводаў прыпадае на сем’і, якія пражылі ў шлюбе 10-15 гадоў.

Развод у лічбах

463 – столькі спраў на скасаванне шлюбу ў судзе за восем месяцаў 2016 года.

390 – такая колькасць спраў на скасаванне шлюбу паміж мужам і жонкай, якія маюць непаўналетніх дзяцей.

54 справы спыненыя, таму што муж і жонка памірыліся.

4 справы не разгледжаныя – бакі не з’явіліся ў суд.

240 спраў былі разгледжаны за 8 месяцаў 2016 года, іскі былі задаволеныя.

84 рублі (4 базавыя велічыні) – столькі каштуе пошліна за скасаванне першага шлюбу.

 168 рублёў (8 базавых велічынь) – такая пошліна за скасаванне другога і паўторнага шлюбаў.

На 1 студзеня 2016 года ў судзе было 167 неразгледжаных спраў. Гэта абумоўлена тым, што на прымірэнне даецца мінімум тры месяцы з дня падачы заявы. А заявы на скасаванне шлюбу маглі падаць і ў канцы снежня.