Калі дзеці з нецярпеннем чакаюць Новага года, каб атрымаць падарункі, то для большасці жанчын гэта час “Х”, да якога б хацелася пахудзець, пахарашэць, прывесці сябе ў парадак.
Спецыяльна для вас, мілыя жанчыны, на працягу двух месяцаў абсалютная чэмпіёнка Беларусі па дэкаратыўнай касметыцы, саўладальніца і дырэктар вучэбнага цэнтра “Сфера прыгажосці” Святлана Прадуха будзе даваць парады, што рабіць, каб падкрэсліць перавагі і схаваць недахопы з дапамогай касметыкі, што падыходзіць жанчынам з розным тыпам скуры і іншае.
На гэты раз спецыяліст дала парады, як засцерагаць і сілкаваць скуру восенню і зімой, а разгледзела асноўныя памылкі догляду за скурай.
Фота забяспечана Святланай Прадухай.
Два памылковыя меркаванні
1. Зімой мяняецца тып скуры.
Фота beauty-forum.hu.
На самой справе тып скуры не мяняецца на працягу жыцця. З узростам альбо зімой скура становіцца больш сухой, таму неабходна карэктаваць догляд, але з улікам тыпу скуры.
Зімой выбірайце сродкі, прызначаныя для скуры суседняга тыпу, якая больш сухая, чым ваша.
У вас тлустая скура і летам вы карыстаецеся крэмам альбо гелем з матавым эфектам, зімой вазьміце лёгкі дзённы крэм для камбінаванай скуры. Для камбінаванай скуры набывайце крэмы з пазнакай “для нармальнай скуры”. Уладальніцам нармальнай скуры можна перайсці на крэм для сухой скуры. Для сухой скуры лепш скарыстацца крэмам для вельмі сухой скуры.
2. Зімой нельга карыстацца увільгатняльным крэмам, бо ў яго складзе вада, а яна на марозе замярзае, таму шкодзіць скуры.
Фота dobre.stb.ua.
На самой справе любы крэм утрымлівае ваду. Але ніводны не можа замерзнуць на скуры, таму што арганізм пастаянна падтрымлівае нармальную тэмпературу цела. І крэм хутка награваецца да тэмпературы скуры.
Зімой, калі скура схільная да страты вільгаці і становіцца больш сухой, неабходна выкарыстоўваць больш насычаны дзённы крэм, у якога засцерагальныя і спажыўныя ўласцівасці пераважваюць над увільгатняльнымі.
Кампаненты, якія садзейнічаюць увільгатненню скуры, можна раздзяліць на два тыпы: якія робяць больш маруднымі выпарэнні вільгаці і якія яе прыцягваюць. Сучасная касметыка звычайна ўтрымлівае у сваім складзе і тыя, і іншыя кампаненты. Аднак зімой трэба аддаваць перавагу крэму, у якім замаруджваецца выпарэнне вільгаці.
У цёплых памяшканнях у ацяпляльны сезон у паветры мала вільгаці, і кампанентам, якія здольны прыцягваць яе з паветра, у гэты перыяд асабліва прыцягваць няма чаго. Больш таго, калі ў памяшканнях вельмі сухое паветра, крэм пачынае выцягваць вільгаць са скуры. Таму многія жанчыны скардзяцца, што карыстаюцца крэмам, а скура сухая.
Якім павінны быць зімовы дзённы крэм
Утрымліваць раслінныя алеі і вітаміны. Яны ўтвараюць засцерагальную плёнку і таму абараняюць ад празмернай страты вільгаці.
Вітаміны забяспечваюць дадатковае харчаванне скуры.
Непажаданыя кампаненты: мінеральныя алеі, вазелін, парафін.
Макіяж зімой – дадатковая абарона скуры. Аднак ён павінны быць паслойным: спачатку дзённы крэм, дайце яму ўсмактацца, затым танальная аснова і невялікая колькасць рассыпістай пудры.
Фота CRNews.ru.