Вандроўны турэцкі фатограф Мехмет Генс фатаграфуе людзей і прыроду па ўсім свеце. Свае фатаграфіі ён публікуе пад псеўданімам Rotasiz Seyyah, што прыкладна можна перавесці як “качэўнік без маршруту”, піша Boredpanda.

У яго ёсць розныя праекты, але адзін дакладна выкліча ў вас усмешку.

Ён завецца “You Are So Beautiful” і мае вельмі простую ідэю: Генс фатаграфуе людзей пры сустрэчы, а потым кажа ім, што яны прыгожыя, і ловіць іх рэакцыю на камеру.

Паводле “Нашай Нівы”.