Кароткачасовыя ападкі і туман абяцаюць 8 лістапада.
У аўторак, 8 лістапада, у Беларусі прагназуюць мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай слабы туман, галалёд.
Будзе воблачна з праясненнямі. Вецер паўднёва-заходні, умераны. Тэмпература ўначы – ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень – ад 0 да 6 градусаў цяпла.