Шматлікія крыніцы падаюць яе месцам нараджэння мястэчка Будслаў.

Адно каханне, адно кароткае замужжа, тэатр, турма, школа і касцёл; пашана і забыццё – усё гэта было ў яе жыцці.

У 1913 годзе яна першая выканала ролю Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Гэты твор, дарэчы, класік прысвяціў ёй.

Паўліна Мядзёлка кахала Янку Купалу. Пачуцці былі ўзаемнымі. Але праз няпросты характар паэта, адносіны ў іх не склаліся.

 – Не любіла яна, што Купала надта піў, – кажа сваячка Паўліны Мядзёлкі Зося Грышкевіч.

У будслаўскай школе Купалава муза вучыла дзяцей беларускай мове і спевам.

Зося Грышкевіч зараз жыве ў хаце, дзе жыла Паўліна Мядзёлка са сваёй старой маці. Тут захаваліся яе асабістыя рэчы і фотаздымкі. Паўлінка вельмі любіла кветкі, асабліва гладыёлусы. З задавальненнем хадзіла ў грыбы, гатавала. А яшчэ Паўлінка курыла.

Сваіх дзяцей у яе не было. Шмат часу жанчына бавіла з пляменнікамі. Пляменнік Стась і сёння памятае мелодыі, якія Паўлінка вучыла яго іграць на піяніна.

Мясцовыя жыхаркі ўспамінаюць, што Мядзёлка была прыгожая, танклявая, інтэлігентная, хадзіла ў капелюшы і акулярах.

У 1974 годзе на пахаванне Паўліны Мядзёлкі, па словах Зосі Грышкевіч, прыязджалі артысты з Мінска і Маладзечна.

Цяпер, кажа Зося Грышкевіч, магілу Паўлінкі на мясцовых могілках у Будславе даглялае толькі яна.

Вуліца Зялёная ў Будславе, дзе жыла Паўліна. Фота racyja.com.

Вуліца Зялёная ў Будславе, дзе жыла Паўліна. Фота racyja.com.

 
 

Зося Грышкевіч, сваячка Паўліны. Фота racyja.com.

Зося Грышкевіч, сваячка Паўліны. Фота racyja.com.

 

Касцёл у Будславе, дзе Паўліна Мядзёлка кіравала хорам. Фота racyja.com.

Касцёл у Будславе, дзе Паўліна Мядзёлка кіравала хорам. Фота racyja.com.

 

Піяніна з клавішамі са слановай косці засталося як напамін пра Паўлінку. Фота racyja.com.

Піяніна з клавішамі са слановай косці засталося як напамін пра Паўлінку. Фота racyja.com.

 

Помнік на магіле Паўлінкі. Фота racyja.com.

Помнік на магіле Паўлінкі. Фота racyja.com.