Малады пісьменнік выпусціў кнігу, на якую грошы ахвяравалі самі чытачы.

Прэзентацыя пройдзе ў Мінску 10 лістапада на культурніцкай прасторы “Тартак” (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх (ст.м. “Інстытут культуры”, адразу за ГЦ “Мост”)).

У якасці прамоўцаў павінны выступіць гісторык Анатоль Сцебурака і пісьменнік Сяргей Балахонаў.

Уладзімір плануе пазней правесці прэзентацыю і ў Маладзечне.

Схема праходу да месца прэзентацыі ад станцыі метро “Інстытут культуры”: