З хуткім надыходам зімы аўтааматары ўзяліся за галаву: як падрыхтаваць машыну, каб зімой не было сюрпрызаў ад любімага аўто.
Мы зрабілі інфаграфіку, каб тыя кіроўцы, якія пачынаюць падрыхтоўку да зімы з нуля, прыкладна ацанілі свой бюджэт.
А тыя, хто ўжо набыў зімовую гуму, з’ездзіў на шынамантаж або сам памяняў колы, цяпер могуць усміхацца і радавацца, што пра зіму падумалі раней. Яны зэканомленыя грошы могуць пакінуць, напрыклад, на навагоднія падарункі.
Таксама інфаграфіка для тых чытачоў, хто збіраецца або нават не думае быць кіроўцам. Паглядзіце, колькі машына вымагае грошай. Магчыма, гэта інфаграфіка дапаможа вам вызначыцца з пакупкай.
Калі падлічыць выніковую суму, якую давядзецца выкласці за падрыхтоўку аўтамабіля да зімы, атрымаецца прыкладна 520 рублёў (а гэта больш за пяць мільёнаў недэнамінаваных рублёў).
Не раскоша аўтамабіль, ой, не раскоша. Але гэта і не толькі сродак перамяшчэння. Хутчэй – член сям’і, любімчык, на якога не шкада траціць грошы, час і сілы.
Інфаграфіка Наталлі Тур