Нестандартны ўрок для навучэнцаў вілейскага каледжа правёў майстар Эдуард Васькевіч.

Як расказала педагог-арганізатар каледжа Святлана Мацукевіч, урок складаўся з дзвюх частак. Спачатку навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята аўтамабіліста, а таксама аўтамабілямі, заводамі па іх вытворчасці, дарогамі сваёй краіны і краін замежжа.

Падчас экскурсіі. Фота святланы Мацукевіч.

Падчас экскурсіі. Фота святланы Мацукевіч.

У другой частцы ўрока навучэнцы наведалі музей рэтратэхнікі Данііла Цітовіча ў Заброддзі. Экскурсію зладзіў Барыс Цітовіч.

Фота Святланы Мацукевіч.

Фота Святланы Мацукевіч.

Па словах Эдуарда Васькевіча, яго ўразіла, што шмат экспанатаў не толькі добра захаваліся знешне. Яны маюць добры тэхнічны стан. Выдатна, што такі музей існуе на Вілейшчыне, лічыць педагог.

Шмат цікавага і карыснага ўзялі з гэтай экскурсіі навучэнцы.