У суботу, 12 кастрычніка, у мемарыяльна-этнаграфічным комплексе “Заброддзе” правядуць ваенна-гістарычную рэканструкцыю, прысвечаную заканчэнню Першай сусветнай вайны.

У праграме:

  • паніхіда на Брацкіх могілках ля Заброддзя
  • крыжовы ход да Барысаглебскай царквы
  • малебен “перад боем”
  • ваенна-гістарычная рэканструкцыя з удзелам конніцы
  • музычна-паэтычная праграма
  • салдацкая кухня

Месца правядзення: мемарыяльна-этнаграфічны комплекс “Заброддзе” ў вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна на левым беразе ракі Нарачанкі.

Пачатак у 12:30.