Ад 8 лістапада новым дырэктарам гімназіі стаў Аляксандр Воўк.
Ён скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце.
Ад 2013 года быў дырэктарам вучэбна-педагагічнага комплексу “Дзіцячы сад-базавая школа” ў Асіпавічах на Вілейшчыне.
Былая дырэктар гімназіі Наталля Жыбуль стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання.
Пра гэта расказала спецыяліст па кадрах Вілейскага аддзела адукацыі спорту і турызму Алена Рослік.