Графік пераносу зацвердзіў Савет Міністраў.
Замест панядзелка, 2 студзеня, рабочай будзе субота, 21 студзеня.
З панядзелка, 24 красавіка, рабочы дзень перанеслі на суботу, 29 красавіка.
З панядзелка, 8 мая, – на суботу, 6 мая.
З панядзелка, 6 лістапада, – на суботу, 4 лістапада.
Арганізацыі маюць права з улікам спецыфікі вытворчасці пераносіць рабочыя дні ў адпаведнасці з заканадаўствам.