У 15 школах Міншчыны ў вучняў пачатковых класаў будуць факультатыўныя заняткі па шахматах.

Для таго, каб арганізаваць такія факультатывы ў школах, педагогі вывучалі методыку выкладання шахматаў для малодшых школьнікаў. Навучанне арганізавалі Беларуская федэрацыя шахматаў і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках.

Спасцігнуць шахматы вучні змогуць ў 2 і 14 школах Маладзечна, у Чысцінскай школе і ў вілейскай гімназіі “Логас”.