У “Мінскаблдарбудзе” паведамляюць, што “па выніках сезонных аглядаў 2059,2 км дарог з асфальтабетонным пакрыццём Мінскай вобласці з’яўляюцца аварыйнымі і патрабуюць першачарговага рамонту”.

З іх амаль 105 кіламетраў – у Валожынскім раёне. Адзначаецца, што фінансаванне дарожнай гаспадаркі Міншчыны складае толькі 17% ад неабходнай сумы. Гэта з улікам транспартнага падатку.

Таму прадпрыемства не можа ўзгадніць маршруты веласіпеднага руху. “Існуючая сетка дарог не ў поўнай меры адпавядае па ўмовах бяспекі масаваму руху раварыстаў”.