Гісторыя здарылася ў Валожыне ў канцы кастрычніка. 23-гадовы валожынец патэлефанаваў свайму сябру каб запрасіць таго на святкаванне свайго 24 дня нараджэння. 

Сябар, вядома, пагадзіўся.

Прыехаў на машыне, а ключы кінуў на канапу.

Святкаванне зацягнулася. Ад колькасці выпітых спіртных напояў гаспадар машыны заснуў у гасцях.

Тады імяніннік узяў ключы ад машыны і перапаркаваў яе ў іншае месца, а назаўтра сеў за руль і збіраўся ехаць па справах, але гаспадар машыны ўжо паспеў у міліцыю паведаміць пра ўгон.

Цяпер справа напраўленая з суд. Расказаў гісторыю следчы Валожынскага РАСК Вячаслаў Белановіч.