Смаргонскі РАУС шукае зніклую Ірыну Васілеўну Пятрушу. Яна нарадзілася 9 лютага 1962 года, 54 гады. Раней жыла ў вёсцы Нястанішкі Смаргонскага раёна.

Каля шасці раніцы 4 красавіка 1999 года яна выехала з дому ў Смаргонь па прадукты. Пасля гэтага перастала падаваць пра сябе весткі.

У 2011 і 2014 гадах, а таксама сёлета знаёмыя бачылі Ірыну ў Мала­дзечне на чыгуначным і аўтавакзале. Бачылі і на маладзечанскім прадуктовым рынку каля Цэнтральнай плошчы, дзе яна прадавала яблыкі.

Яна распавядала, што жыве ў вёсцы пад Маладзечнам з мужчынам.

Калі ласка, калі штосьці ведаеце пра месцазнаходжанне гэтай жанчыны, паведаміце ў Смаргонскі РАУС па тэлефонах: (801592) 3-12-77, 3-14-42, (8044) 725-24-28.