Як чакаецца, тэмпературы зменяцца на плюсавыя ў Берасці і Горадні з серады, у Мінску і Гомелі – з чацвярга, а ў Віцебску – толькі з пятніцы.

Пацяпленне, аднак, будзе істотным. У пятніцу будзе да +9 у Берасці, +6 у Мінску. Пройдуць моцныя дажджы, снег змые цалкам.

Да надыходу адлігі ноччу будзе ад -4 да -5, удзень будзе адпускаць да нуля.

Апошні такі халодны лістапад, як сёлета, памятаецца ў 2006 годзе. Тады таксама ў пачатку месяца выпаў снег, і трымаліся маразы.

Паводле “Нашай Нівы”.