Таксама навуковец паведаміў, што ў гэтым годзе ў зімовыя месяцы мы амаль не ўбачым сонца, а самыя нізкія тэмпературы прыйдуцца на студзень і люты.

Акрамя таго, узімку 2016-2017 года ў Еўропу прыйдуць арктычныя паветраныя масы.

“Гэты феномен звязаны з парушэннем руху паветраных мас. З поўдня прыйшлі цыклоны, якія выклікалі снегапады і буры. За імі рушаць услед халодныя масы арктычнага паветра. Звычайна змена формаў руху звязана з сонечнай актыўнасцю”, – тлумачаць навукоўцы.

Для Еўропы гэта трывожны прагноз, таму што будучы сезон абяцае быць не толькі надзвычай халодным, але і вельмі доўгім – метэаролагі папярэджваюць і пра позні пачатак вясны (не раней за красавік 2017 года).