Супрацоўнікаў уганаравалі ў чатырох намінацыях. Узнагароджанне прайшло 11 лістапада ў Мінску.
У журы працавалі беларускія эксперты і журналісты Аляксандр Коктыш, Сяргей Гудзілін, Андрэй Пачобут, Вінцук Вячорка.
Вядучай была Ганна Ягорава.
Журы: Аляксандр Коктыш, Сяргей Гудзілін, Андрэй Пачобут, Вінцук Вячорка.
“РГ” стала фіналістам у намінацыі “Найлепшы інтэрнэт-сайт газеты“.
Фіналістамі сталі наступныя работы журналістаў “РГ”.
У намінацыі “Гісторыя і краязнаўства” ў фіналісты выйшаў артыкул загадчыцы аддзела інфармацыі “РГ” Зоі Хруцкай “Мы прыехалі на святое месца, дзе косці расстралянага бацькі”.
Вінцук Вячорка.
Пераможцы ў намінацыі гісторыя і краязнаўства.
Зоя Хруцкая.
У намінацыі “Лепшае журналісцкае расследаванне і зваротная сувязь з чытачамі” ў фіналісты выйшаў артыкул Наталлі Тур “Каб даць жыллё, шматдзетнай маці прапанавалі ўзяць прыёмных дзяцей”.
Наталлі Тур уручае дыплом Андрэй Пачобут.
Наталля Тур.
У намінацыі “Найлепшы відэаматэрыял” перамагла апытанка Зоі Хруцкай і Настассі Роўды “Нобель? Не, не чуў. Што адказвалі ў Маладзечне на пытанне: “Як вы ставіцеся да нобелеўскай прамовы Алексіевіч?” (Відэа)
Пераможцы ў намінацыі па відэа.
Дыплом уручае Сяргей Гудзілін.
У конкурсе ўдзельнічала 12 лакальных выданняў Беларусі.
Летась па выніках гэтага конкурсу “РГ” стала найлепшай рэгіянальнай газетай 2015 года. Сёлета гэты статус атрымала баранавіцкая “Інтэкс-прэс“.
Поўны спіс пераможцаў размешчаны тут.
Наталля Тур і Зоя Хруцкая пасля ўзнагароджанняў.