Круглы стол па жыллёва-камунальнай тэматыцы запланаваны на 14:30 на чацвер, 17 лістапада.

Запрошаныя прадстаўнікі аддзела ЖКГ Маладзечанскага райвыканкама, УП “Камунальнік”, ЖРЭУ.

На круглым стале будуць абмяркоўвацца тэмы прыватызацыі, арэнднага жылля, субсідыі і іншыя ў рэчышчы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У каментарах пад гэтай публікацыяй вы можаце пакінуць пытанне, якое хацелі б задаць удзельнікам круглага стала.

Калі вы хацелі б прысутнічаць на ім, дашліце заяўку на адрас regionnews@rh.by. У ёй напішыце імя, прозвішча і імя па бацьку, тэлефон для сувязі, а таксама спіс пытанняў, якія плануеце абмеркаваць падчас круглага стала. У назве ліста зрабіце пазнаку “Круглы стол”.