Група студэнтаў мастакоў з горада Лінц (Аўстрыя) наведалі вучняў заскавіцкай школы, каб правесці для школьнікаў майстар-клас па ёзе сёння, 15 лістапада.

Ёга цяпер вельмі папулярная ў краінах заходняй Еўропы, там ей многія захапляюцца. А для гасцей было вельмі важна падчас другога прыезда штосьці “падараваць” мясцовым. 

Папярэдні іх прыезд быў у красавіку. Маладыя мастакі даследавалі тэму вясковага жыцця ў Беларусі.