Беларускамоўнага мытніка, краязнаўцу і завадатара культурнага жыцьця на Астравеччыне Алеся Юркойця пачнуць судзіць 18 лістапада.
Больш за паўтара года таму Алесь Юркойць быў затрыманы ў складзе ўсёй змены ашмянскіх мытнікаў. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. На гэты момант следчыя дзеянні скончаныя, змену падзялілі па розных менскіх судах.
Працэс Юркойця пачнецца ў пятніцу, а дзясятай раніцы, у Партызанскім раённым судзе Мінску. Суд будзе адкрыты.
“Наша Ніва” паводле svaboda.org.