Як гаворыцца ў паведамленні ведамства, з’яўляючыся службовай асобай, якая займае адказную пасаду, на працягу доўгага часу ён атрымліваў ад прадстаўнікоў суб’ектаў гаспадарання і грамадзян Беларусі буйныя сумы грошай у беларускіх рублях і замежнай валюце. Хабар належаў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, паведамляе “Наша ніва“.
Затрыманне праводзілі супрацоўнікі 11-га ўпраўлення (па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК МУС сумесна з калегамі з абласнога ўпраўлення КДБ.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 430 КК Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).
Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Даведка
Андрэй Каваленка нарадзіўся ў 1970 годзе ў пасёлку Разлог Калінінградскай вобласці. Працаваў кантралёрам радыёзавода “Спадарожнік” у Маладзечне. Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў у “Жылкамгасе” Быхава. У 2001 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П. Сухога па спецыяльнасці эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.
Працаваў дырэктарам унітарнага вытворчага камунальнага прадпрыемства “Быхаўрайводаканал”, намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама, першым намеснікам старшыні Бабруйскага гарвыканкама, кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва.
У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці фінансавы і банкаўскі менеджмент.