– Цяпер ёсць інструкцыя, што фільмы катэгорыі **** (“18+”) павінны паказвацца не раней за 23:00 і не пазней за 4:00. Ад 1 ліпеня 2017 года нельга будзе паказваць прадукцыю “18+” з 6 раніцы да 24:00. Фільмаў з маркіроўкай “16+” гэта не датычыцца, – расказала галоўны спецыяліст аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Наталля Гурына.

Што датычыцца дэманстрацыі стужак з узроставай маркіроўкай “16+” і “18+” у кінатэатрах, то допуск гледачоў у залу кантралюецца ўжо цяпер.

– На ўсе фільмы, якія выходзяць у нас у публічны паказ, атрымліваецца дзяржаўнае рэгістрацыйнае пасведчанне, дзе ставіцца індэкс узроставага абмежавання. Кінавідэапракаты загадзя атрымліваюць неабходную інфармацыю па абмежаваннях. Калі фільм мае ўзроставае абмежаванне “16+”, то глядач маладзейшы за 16 гадоў не праходзіць – такія правілы дзейнічаюць ужо цяпер. Гэта на сумленні кінатэатра – ён не павінен прапускаць асобы маладзейшыя за названы ўзрост, – растлумачыла Наталля Гурына.

“Наша Ніва” паводле .