Непадалёк ад аўтобуснага прыпынку ў вёсцы Крыніца машына збіла чалавека.

Па словах відавочцаў, на дарозе ляжаў труп чалавека, закрыты прасціной.

На месцы працавалі машыны ДАІ, а таксама Следчы камітэт.

Нагадаем, што падобная аварыя са смяротным зыходам адбылася ў Крыніцы 23 кастрычніка. 

Кіроўцы расказваюць, што там, дзе здарылася ДТЗ, не гараць ліхтары. Ды і ўмовы надвор’я сёння складаныя.

Афіцыйны каментар чытайце на нашым сайце заўтра.