З 15 па 17 лістапада ў пасёлку Чысць на Маладзечаншчыне праходзіць XIХ Рэспубліканскі агляд-конкурс самадзейнай творчасці сярод органаў, падраздзяленняў і арганізацый МНС.
Агляд-конкурс – гэта выступленні разнастайных жанраў і форм, шматлікія творчыя кампазіцыі.
На гэты час работнікі МНС і іх блізкія становяцца прафесійнымі артыстамі. Яны цешаць гледачоў сваімі талентамі і высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства.
Узнагародзяць пераможцаў і прызёраў агляду-конкурсу 18 лістапада.