У некаторых раёнах прагназуюць туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу  ад – 1 да + 5 градусаў, днём 2-7 са знакам плюс, па паўднёвым захадзе чакаецца да 9 градусаў цяпла.

На 20 лістапада па краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі: ноччу і раніцай у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.