19 лістапада, у суботу, абанемент цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча запрашае на парад новых кніг.

На выставе-прэзентацыі будуць прадстаўленыя навінкі кніг розных жанраў.

Сярод іх доўгачаканая кніга Наталлі Батраковай “Бясконцасць кахання, бясконцасць смутку”, новыя творы Джоджо  Мойес, Говарда Тода, Аляксандры Марынінай, Таццяны Усцінавай.

Аматараў жаночай прозы чакаюць сустрэчы з любімымі аўтарамі, прыхільнікаў вострасюжэтнай літаратуры – новыя дэтэктывы.

Мерапрыемства адбудзецца ў канферэнц-зале бібліятэкі “Верасок” па адрасе: Вялікі Гасцінец, 121. Тэлефон для даведак:

8-0176-76-03-43.

Пачатак мерапрыемства ў 12:00.