Працягваем цыкл артыкулаў пра прыгажосць і стыль. Сёння абсалютная чэмпіёнка Беларусі па макіяжы дырэктар вучэбнага цэнтра “Сфера прыгажосці” Святлана Прадуха раскажа, як вызначыць свой колератып.

Іх некалькі: вясна, лета, восень і зіма, ёсць змешаныя. Тып вызначаецца колерам валасоў, вачэй, адценнем скуры.

Пачнём з дастаткова рэдкага, але надзвычай асаблівага – восеньскага. У жанчын гэтага тыпу:

  • валасы медна-русыя, бронзавыя, медна-каштанавыя, залаціста-каштанавыя;
  • вочы цёмныя кара-зялёныя, янтарна-карычневыя, зялёна-блакітныя;
  • скура персікавая, жоўта-бэжавая, ружова-бэжавая.

Фота academydisney.beon.ru.

Фота academydisney.beon.ru.

Калі вы пазналі ў апісанні сябе, у адзенні выбірайце карычнева-чырвоны, залаціста-мядовы, аранжава-чырвоны, медны, слівавы, марской хвалі, аліўкавы і іншыя колеры. Самыя выйгрышныя – аранжавы і яго варыяцыі.

Не падыхо­дзяць халодныя адценні (сіні і сіне-фіялетавы), чорны, лепш замяніце чырвона-карычневым, цёмна-аліўкавым колерамі.

Пазбягайце неонава-аранжавых адценняў.

Гэтыя ж прынцыпы дзейнічаюць і пры афарбоўцы валасоў. Не фарбуйце валасы ў попельна-светлы, сінявата-чорны і іншыя колеры з халоднымі адценнямі. На фоне халоднага колеру валасоў восеньскія вяснушкі пачынаюць “палаць”, складаецца адчуванне абгарэлай на сонцы скуры.

Касметыка

Танальная аснова

Прытрымлівайцеся цёплых колераў, пады­дзе бэжавы, персікавы тон. Для маскіроўкі кругоў пад вачамі ці пігментных плямаў – карэктар з лёгкім жоўтым адценнем.

Пудра – празрыстая і бясколерная, асабліва, калі ў вас светлая скура. Выкарыстоўваць пудру можна і ў якасці румянаў – прадстаўніцам гэтага тыпу дастаткова вылучыць лінію скулаў бранзатарам альбо цёмнай пудрай.

Выбіраеце румяны – спыніцеся на абрыкосавых адценнях, для ўладальніц цёмнай скуры – карычнева-залатыя тоны.

Пазбягайце ў макіяжы халодных адценняў пудры і танальных асноў, асабліва з шэрым адлівам, ружовых адценняў румянаў і танальнай асновы, цёмна-карычневай пудры.

Цені

Жанчына-восень ад прыроды ўзнагароджаная выразным колерам вачэй. Фота photosflowery.ru.

Жанчына-восень ад прыроды ўзнагароджаная выразным колерам вачэй. Фота photosflowery.ru.

Жанчына-восень ад прыроды ўзнагароджаная выразным колерам вачэй. Таму іх можна і не фарбаваць. Днём дастаткова нанесці толькі туш альбо аловак для вачэй, для вячэрняга макіяжу дадаць цені ізумрудна-зялёнага, залацістага, персікавага, ліловага і баклажанавага, светла-бэжавага, карычневага, медна-карычневага, бронзавага колераў.

Папулярны макіяж “смокі-айз” вам не падыдзе, будзе выглядаць вельмі насычаным і цяжкім.

Памада падыдзе светла-карычневая, карамельная, медная, аранжава-чырвоная.

Пазбягайце бэзавых, ружовых, фіялетавых адценняў памады.

Жанчына-восень можа дазволіць сабе яркі макіяж, аднак акцэнт неабходна рабіць на вусны альбо на вочы.

Жанчына-восень можа дазволіць сабе яркі макіяж, аднак акцэнт неабходна рабіць на вусны альбо на вочы. Фота LuxFon.com.

Жанчына-восень можа дазволіць сабе яркі макіяж, аднак акцэнт неабходна рабіць на вусны альбо на вочы. Фота LuxFon.com.

Калі хочаце больш даведацца пра свой тып, якая касметыка вам падыходзіць, запрашаем на навучанне ў вучэбны цэнтр “Сфера прыгажосці” на курс “Макіяж для сябе”. Зрабіце сабе навагодні падарунак і адкрыйце ўсе грані сваёй прыгажосці.