Аб планах пачаць будаўніцтва дамоў на поўным электрычным энергазабеспячэнні распавялі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.

Як распавялі ў ведамстве, да таго часу, калі ў краіне запрацуе свая атамная станцыя, у спецыялістаў будуць гатовыя праекты новых дамоў. Ад электрычнасці тут будуць працаваць не толькі асвятленне і пліты, але і ацяпленне. Сёння ў краіне амаль усе шматкватэрнае жыллё будуецца як энергаэфектыўнае. Забудоўшчыкі плянуюць зрабіць яго такім на 100%.

Першы энергаблок Беларускай АЭС, нагадаем, увядуць у эксплуатацыю ў 2019 годзе.