З вельмі цяжкай траўмай галавы ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы змешчаны кіроўца, вінаваты  ў здарэнні ў Смаргонскім раёне.

На аўтадарозе “Барысаў-Вілейка-Смаргонь-Ашмяны” ля вёскі Арэхаўка кіроўца “Пежо” здзяйсняў забаронены манеўр. Для апярэджання выехаў на паласу разгону. У ёй стаяў “МАН” з паўпрычэпам.

Кіроўца “МАНа” з Гродна прыехаў за прадукцыяй на адно з мясцовых прадпрыемстваў. Пакуль ён стаяў і чакаў сваяка, “Пежо” правым бокам заскочыла пад паўпрычэп.

Кіроўца “Пежо” ехаў адзін. Ён атрымаў вельмі цяжкую траўму галавы і змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Калі б спераду ў яго машыне сядзеў яшчэ хто-небудзь, шанцы выжыць у пасажыра раўняліся б нулю.