Другі год запар Нарачанскі нацыянальны парк прымаў на возеры Нарач удзельнікаў спаборніцтваў “Трафей-2016” па лоўлі рыбы спінінгам з лодкі.

Сёлета ў спаборніцтвах ўдзельнічалі 19 экіпажаў. Дэбютавалі рыбаловы, якія прадстаўляюць Нарачанскі край: каманда так і называлася – “Дэбют”.

39 рыбаловаў-спартсменаў у два туры спаборнічалі ў лоўлі самай вялікай па даўжыні рыбы. Да заліку ад каманды суддзя прымаў не больш за пяць трафейных рыб. Мінімальны памер шчупака павінны быць 50 сантыметраў, акуня – 25 сантыметраў.

Прызы былі ў 3 намінацыях: “трафейны шчупак”, “трафейны акунь” і “агульны залік”.

За два дні вызначылася 12 каманд, злавілі 35 рыб, у тым ліку шчупака даўжынёй 105 сантыметраў. Гэтая рыба і дазволіла леташнім чэмпіёнам з каманды Jerkbait.by зноў перамагчы ў намінацыях “трафейны шчупак” і “агульны залік”.