– Першы і другі мікрараёны на 3,7 і 4,5 тысяч жыхароў ужо пабудаваныя. Прыступілі да ўзвядзення трэцяга жылога мікрараёна ў цэнтральнай частцы Астраўца. Пакуль работы тут вядуць па інжынерна-транспартнай інфраструктуры. У бліжэйшы час здадуць ў эксплуатацыю першыя 13 жылых дамоў, – адзначыў Уладзімір Дзяшко.

Ён падкрэсліў, што горад атамшчыкаў ўзводзіцца па будаўнічай навуцы: спачатку пракладвалі сеткі і дарогі, а потым ужо будавалі жылыя дамы і сацыяльную інфраструктуру.

Сацыяльная інфраструктура развіваецца актыўна: ад спорту да адукацыі і аховы здароўя. Сярод новых аб’ектаў стадыён, дом дзіцячай творчасці.

– Аб’ект цэнтральнай раённай бальніцы таксама робіцца з перспектывай. Прадугледжаная пэўная спецыялізацыя. Адзін з карпусоў, магчыма, адвядуць пад прафілакторый для работнікаў станцыі”, – адзначыў Уладзімір Дзяшко.

У будучыні, па яго словах, насельніцтва горада перавысіць 30 тысяч чалавек.