Маладзечанскі райаддзел міліцыі шукае зніклага Артура Ігаравіча Валасевіча.

Ён нарадзіўся 25 верасня 1995 года. Жыве ў Маладзечне па вуліцы Тамары Дудко.

27 кастрычніка ён пайшоў з дома, і цяпер месца яго знаходжання невядомае.

На выгляд 20 год, рост 160-170 сантыметраў, хударлявы. Бледны твар, шэрыя вочы, прамыя чорныя валасы. 40-41 памер абутку.

Быў апрануты ў балонневую куртку, сінія джынсы, світар у шэра-сінія палоскі, карычневыя паўботы.

Просім, калі вы штосьці ведаеце пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміце ў міліцыю па нумарах: (80176) 77-03-12, 77-16-56 ці 102.